Хвала Табе

Табе насустрач Ойча наш Тваёй любовi

Нясу свой боль, нясу я у цiхiм слове

 

Хвала табе, Хвала Табе мой Божа

За позiрк што Табой свяцiцца можа

 

Зямных пакут, зямных пакут бяру я урокi

Дай мне надзею Госпадзi Высокi

 

Хвала табе, Хвала Табе мой Божа

За думку што Табой свяцiцца можа

 

Узвысь мой дух, даруй мне Божа мiлы

Пераканай мяне i дай мне сiлы

 

Хвала табе, Хвала Табе мой Божа

За Слова што Табой свяцiцца можа

 

(М. Баравiк)